Народный ансамбль музыки, танца и песни "РЭЙ"  
   
   
 
   
Русский
  ГАЛОЎНАЯ ПРА НАС ДЫПЛОМЫ ГАЛЕРЭЯ ДЗЕЙСНЫ СКЛАД ПРА БЕЛАРУСЬ  
 
 
 
 

Гастролi: мiжнародныя фальклорныя Фестывалi Танца 2010:

2.08 - 16.08 у г. Касэрэс - Iспанiя

17.08 - 22.08 у г. Хагенау - Францыя

Рэспубліка Беларусь, 220082,
г. Мінск, вул. Матусевіча, 17-60
+375 (172) 55 90 04
+375 (297) 55 90 04
E-mail: group_rey@tut.by
Адправіць нам хуткае паведамленне:
 
   
 
  ПРА НАС

Народны ансамбль беларускай музыкі і танца «РЭЙ» факультэта народнай культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя  М. Танка быў створаны ў 1996 годзе на кафедры этналогіі і фалькларыстыкі факультэта народнай культуры. Сярэдні ўзрост артыстаў - 20 гадоў. У складзе ансамбля студэнты і выкладчыкі кафедры этналогіі і фалькларыстыкі. Ансамбль складаецца з трох груп: танцавальная - 6 пар; інструментальная капэла - 7 чалавек; вакальная група - 4 чалавекі.
У праграме ансамбля - беларускія народныя танцы розных рэгіёнаў нашай рэспублікі, віртуозныя інструментальныя нумары, заснаваныя на народных мелодыях, народныя песні, характэрныя для ўсіх рэгіёнаў Беларусі.
Выкарыстоўваюцца розныя класічныя і народныя інструменты: скрыпка, драўляныя духавыя, цымбалы, баяны і гармонікі, басэтля, жалейка, народны ксілафон і дудкі. У некаторых інструментальных п'есах уводзяцца прадметы побыту: старадаўнія прасы, пральныя дошкі, элементы ткацкіх станкоў. У выніку атрымліваецца сінтэз сучаснасці і мінулага.
Падчас канцэртных выступаў (працягласць можа складаць ад 10-20 хвілін да 2 гадзін) адбываецца змена сцэнічных касцюмаў.
Пасля заканчэння ўніверсітэта выпускнікі атрымліваюць спецыяльнасць настаўніка сусветнай мастацкай культуры і, натуральна, удзел у фальклорных фэстах дае выдатную магчымасць знаёміцца з культурай, архітэктурай і мастацтвам іншых краін.
Ансамбль шматразова прымаў удзел у Міжнародных фальклорных фэстах у Італіі, Францыі, Польшчы, Бельгіі, Швейцарыі і меркаванне гледачоў і арганізатараў фэстаў аб нашым удзеле ў іх было вельмі станоўчым.

Мастацкія кіраўнікі ансамбля «РЭЙ» Людміла і Віктар Васілені.

Удзельнікi   Гастрольныя паездкі ансамбля